[06.10.2005г. Вырашана спыніцца...]
На каардынатарскім сходзе ЗТМН, на жаль, было вырашана спыніць існаванне арганізацыі. Прычынай гэтага стаў загад "аб абавязковай рэгістрацыі арганізацый, рухаў, ініцыятыў...
Згуртаванне праіснавала шэсць месяцаў. На жаль, так і не быў выдадзены зборнік маладзёвай паэзіі!!! Але ўсё такі невялікая праца была прароблена: -акцыя "Дзень роднай культуры" (сумесна з МІ"Вока");
-збор подпісаў за беларусізацыю бел. тэлебачання;
-акцыя 1 верасня "Мы хочам вучыцца па-беларуску"(сумесна з МІ"Вока");
-раздача людзям лісткоў(фармату А3) з маладзёвымі вершамі;
-таксама праведзена шмат агітацыйнай працы па зацікаўленню людзей да роднай мовы, роднай культуры...

На сайце, на ўсялякі выпадак, працуе Гасцёўня Калі вам штосьці патрэбна, пакідайце свае паведамленні. Гасцёўня перыядычна будзе праглядацца.
09/02/06 "3 сакавіка — Дзень Беларускага Адраджэння"
Калi ты сапраўдны патрыёт ЗРАБІ наступнае:
1) Далучыся да акцыі на сайце www.treba06.narod.ru
2) Напішы 4-5 сваім сябрам на e-mail гэты ліст:
Вы беларус? Вы любіце беларускую мову? Вы незадаволены тым, якое месца яна займае ў грамадстве? Калі так, то мы звярнуліся па адрасу! У вас ёсць магчымасць прыняць ўдзел у акцыі “Дзень Беларускага Адраджэння”. Усё вельмі проста: 3 сакавіка вы павінны ў размовах з сябрамі, у краме, на працы раптам пачаць размаўляць па-беларуску. А потым сказаць усім, што сёння — Дзень Беларускага Адраджэння. Такім чынам у гэты дзень кожны, хто любіць нашу мову, здолее паведаміць аб гэтым іншым. Але да 3 сакавіка яшчэ шмат часу. І мы вельмі просім вас даслаць гэты ліст 4-5 сваім сябрам і паведаміць ім аб акцыі, ці звярнуцца на наш сайт www.treba06.narod.ru
3) Распачні на вядомым вам форуме ў беларускім сеціве тэму “АКЦЫЯ —Беларускае Адраджэнне”.
Гэта першы этап, этап падрыхтоўкі і менавіта ты зробіш гэтую акцыю вядомай!!!
Hosted by uCoz